У Варшаве ўведзены стан трывогі ALFA
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.07.2016 09:58
                    
                                 
                
                
                    Ступень трывогі ALFA дзейнічае з поўначы 7 ліпеня да 23:59 10 ліпеня й зьвязаная з правядзеньнем саміту NATO. 
                
                
                    
                        
Паліцыянты накіроўваюцца на службу па ахове Нацыянальнага стадыёнуPAP/Paweł Supernak
                     
                
                
                
               
                
                         У Варшаве ў сувязі з самітам NATO, які пачынаецца ў польскай сталіцы заўтра, уведзены першы ўзровень трывогі. Адпаведнае распараджэньне падпісала прэмʼер-міністар краіны Бэата Шыдла.
Згодна распараджэньню, органы дзяржаўнай адміністрацыі атрымалі загад праверкі сыгнальных прылад і тэхнікі, эвакуацыйных шляхоў і працэдур па ўвядзеньні вышэйшых узроўняў трывогі.
Ступень трывогі ALFA дзейнічае з поўначы 7 ліпеня да 23:59 10 ліпеня.
Увядзеньне стану трывогі рэгулюе закон аб антытэрарыстычных дзеяньнях.
У залежнасьці ад сытуацыі ўводзіцца адзін з чатырох узроўняў трывогі: ALFA, BRAVO, CHARLIE, DELTA (A, B,C, D). Апошняя ступень трывогі абʼяўляецца ў выпадку зьдзяйсьненьня тэракту альбо атрыманьня дакладнай інфармацыі аб тым, што падрыхтоўка да тэракту знаходзіцца ў канчатковай стадыі.
У сувязі з самітам NATO частка вуліц ды нават некаторыя раёны сталіцы закрытыя для аўтамабільнага руху.
Сустрэча ў вярхах праходзіць на тэрыторыі Нацыянальнага стадыёну. У саміце ўдзел прымае некалькі тысяч удзельнікаў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
вс