19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 92 гады
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.06.2016 19:24
Саюз беларускіх пісьменьнікаў да дня народзінаў вялікага беларуса прымеркаваў акцыю «Лета з Быкавым».
Васіль Быкаў у зьяўляецца знакавай пэрсонай у гісторыі беларускай літаратуры. Ён некалькі разоў быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію, і хоць яе не дачакаўся, то ягоная творчасьць вядомая далёка па-за межамі Беларусі.
Калі б вялікі беларус жыў, то яму 19-га чэрвеня споўнілася б 92 гады.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў да дня народзінаў Народнага пісьменьніка Беларусі прымеркаваў акцыю «Лета з Быкавым». Яе асноўная мэта – папулярызаваць творчасьць Васіля Ўладзіміравіча сярод маладых чытачоў – гаворыць Віка Трэнас з Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зь ёй размаўляў Яраслаў Іванюк.
слухайце гукавы файл