Logo Polskiego Radia
Print

Пяць абітурыентаў выгналі з ЦТ па расейскай мове з-за тэлефонаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2016 07:03
2166 абітурыентаў не прыйшлі на цэнтралізаванае тэставаньне па расейскай мове.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

2166 абітурыентаў не прыйшлі на цэнтралізаванае тэставаньне па расейскай мове, якое прайшло ў Беларусі 14 чэрвеня. Пяць чалавек выдалілі падчас выпрабаваньня за выкарыстаньне мабільных тэлефонаў, а двое пакінулі аўдыторыю па стане здароўя.

Кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў паведаміў, што цэнтралізаванае тэставаньне па расейскай мове прайшлі 75 832 чалавекі. Вынікі тэстаў стануць вядомыя прыкладна праз два тыдні.

Мікалай Фяськоў нагадаў, што мабільныя тэлефоны забаронена праносіць з сабой на ЦТ. Гаджэты й іншыя рэчы абітурыенты здаюць на ўваходзе ў аўдыторыю й забіраюць пасьля напісаньня тэсту. «Выяўленьне любой махінацыі з боку паступаючага - наяўнасьць навушнікаў, тэлефонаў, гадзіньніка - прывядзе да таго, што абітурыент будзе выправаджаны з аўдыторыі», - сказаў Фяськоў.

Парушальнікі будуць адхіленыя ад здачы тэсьціраваньня й ня змогуць паступіць у ВНУ сёлета.

белта/тэлеграф/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт