Logo Polskiego Radia
Print

ЗША падоўжылі санкцыі супраць беларускіх уладаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.06.2016 11:00
Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.
US-Präsident Barack ObamaUS-Präsident Barack ObamaBild: en.wikipedia.org/wikimedia commons

На афіцыйным сайце Белага дома разьмешчана пасланьне прэзыдэнта Абамы Кангрэсу ЗША пра тое, што санкцыі супраць афіцыйнага Менску падаўжаюцца пасьля 16 чэрвеня 2016 году.

У дакумэнце адзначаецца, што дзеяньні пэўных прадстаўнікоў беларускага ўраду «ўяўляюць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і зьнешняй палітыцы ЗША». Гэтыя людзі таксама «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі» пра парушэньні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі ды ўдзел у карупцыі».

Санкцыі датычаць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў і чальцоў іх сем’яў. Яны прадугледжваюць блякіраваньне рахункаў названых асобаў у амэрыканскіх банках, забарону ім на ўезд у ЗША, забарону амэрыканскім кампаніям весьці зь імі справы.

Паводле Радыё „Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт