Француз спрабаваў вывезьці з Украіны зброю й выбухоўку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.06.2016 17:47
Спэцслужбы не выключаюць, што іншаземец хацеў зьдзейсьніць тэракт падчас Чэмпіянату Эўропы па футболе.
На здымку: украінскі памежнік падчас працыfoto: dpsu.gov.ua
Грамадзянін Францыі спрабаваў вывезьці з Украіны зброю й выбуховыя матэрыялы. Спэцслужбы Ўкраіны не выключаюць, што іншаземец хацеў зьдзейсьніць тэракт падчас Чэмпіянату Эўропы па футболе, які пройдзе ў Францыі зь 10 чэрвеня па 10 ліпеня. Цяпер француз знаходзіцца ва ўкраінскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё ў Кіеве, француз быў затрыманы ва Ўкраіне падчас спробы перасячэньня мяжы з Польшчай у аўтамабільным пункце пропуску «Ягодын-Дарагуск». Забаронены груз знаходзіўся ў яго аўтамабілі. Кантрабанда складалася, у прыватнасьці, з гранатамёта, аўтамата й 100 кіляграмаў выбуховых матэрыялаў.
Затрыманаму грамадзяніну Францыі ўсяго 25 гадоў.
У сувязі з вайной у Данбасе ва Ўкраіне павялічылася магчымасьць доступу да зброі на чорным рынку.
вс