Logo Polskiego Radia
Print

У 74-гадовым узросьце памёр легендарны баксёр Махамэд Алі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2016 12:32
Больш за 30 гадоў ён хварэў хваробай Паркінсона, але памёр з-за праблем з дыханьнем.
Махамэд Алі ў лістападзе 1975 годаМахамэд Алі ў лістападзе 1975 годаPAP/EPA/MANFRED REHM

Легендарны баксёр Махамэд Алі, шпіталізаваны напярэдадні з-за праблем з дыханьнем, памёр у пятніцу ў ЗША ва ўзросьце 74 гадоў. Спартовец памёр у адной з бальніц Фінікса, дзе ён правёў апошнія некалькі дзён.

Асноўным захворваньнем Махамэда Алі была хвароба Паркінсона, якой ён хварэў больш за 30 гадоў. Апошні раз славуты баксёр зьяўляўся на публіцы ў красавіку гэтага года на адным з дабрачынных мерапрыемстваў.

Алі – самая яркая зорка сусьветнага бокса ў гісторыі, пераможца Алімпійскіх гульняў 1960 года й шматразовы чэмпіён сьвету ў супэрцяжкай вазе.

Будучы баксёр нарадзіўся ў 1942 годзе як Касіюс Маркелус Клэй. У 1964 годзе ён прыняў іслам і зьмяніў прозьвішча на Махамад Алі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт