Logo Polskiego Radia
Print

Паляк хоча на скутары праехаць з Польшчы ў Магадан

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2016 18:14
Калі ўсё пойдзе паводле пляну, то амбітны паляк праедзе каля 38 тыс. км.
commons.wikimedia.org/Francesco Pozzi/CC BY-SA 2.0

Жыхар гораду Бэлхатаў (Bełchatów), які разьмешчаны ў цэнтральнай Польшчы, сёньня рушыў у трасу з мэтай устанавіць новы рэкорд Гінэса. Пётр Главацкі (Piotr Głowacki) хоча на скутары паканаць трасу з Польшчы ў расейскі Магадан, разьмешчаны на Ахоцкім моры. Максымальная хуткасьць, зь якой скутар можа перамяшчацца, складае ўсяго 60 км на гадзіну.

Калі ўсё пойдзе паводле пляну, то амбітны паляк праедзе каля 38 тыс. км. Яго траса праходзіць, між іншым, праз Украіну, Узбэкістан, Казахстан і Манголію. Да падарожжа Пётр Главацкі рыхтаваўся некалькі месяцаў. Свой мотаролер вандроўнік называе “малой аднапакаёвай кватэрай”, бо з сабой ён забірае палатку, матрац, газавую гарэлку, посуд, запчасткі й электронную апаратуру.

Раней на сваім скутары ён пабываў у Грэцыі, некаторых рэгіёнах Расеі, скандынаўскіх краінах, Сырыі й Манголіі.

Вяртаньне з Магадану паляк заплянаваў на кастрычнік.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт