Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Польшча дапаможа сырыйскім бежанцам у Лібане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2016 14:20
Польшча аплаціць жыльлё й харчаваньне ад 6 да 10 тысяч чалавек.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

„Празь некалькі тыдняў Польшча запусьціць праграму дапамогі сырыйскіх бежанцаў у Лібане. Праграма будзе фінансавацца са сродкаў, выдзеленых зь бюджэту Міністэрства замежных спраў”, - паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд Вашчыкоўскі (поль. Witold Waszczykowski).

Як заявіў кіраўнік польскага МЗС у інтэрвію тэлеканалу TVN24, у рамках праграмы Польшча абсталюе, а таксама аплаціць жыльлё й харчаваньне ад 6 да 10 тысяч чалавек.

„Мы ўдзельнічаем у перамовах ЭЗ па пытаньні вырашэньня праблемы ў Лібіі. Гаворка ідзе, напрыклад, пра дапамогу ў вяртаньні дзяржаўнасьці ў гэтай краіне. Мы ўдзельнічаем ва ўсіх міжнародных праектаў, якія датычаць падтрымкі бежанцаў у Ярданіі, Лібане, Турцыі” - сказаў міністар.

Вітальд Вашчыкоўскі адзначыў, што паводле польскага боку, дапамога павінна засяроджвацца ў асноўным у вырашэньні канфліктаў, якія прычыняюцца да ўзьнікненьня хвалі бежанцаў. Ён падкрэсьліў, што Польшча, па меры магчымасьцяў, прымае ўдзел у апэрацыях, якія таму служаць.

Паводле ацэнкі ААН, пакінуць месца жыхарства была вымушана палова даваеннага насельніцтва Сырыі, якая налічвае каля 23 млн жыхароў. У суседніх краінах у цяперашні час пражывае каля 4 мільёнаў 800 тысяч сырыйскіх бежанцаў.

TVN24/Onet.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт