Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зноў не ўпусьціць “Начных ваўкоў”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.04.2016 09:24
Як і ў мінулым годзе “Начныя ваўкі” арганізоўваюць ралі “Дарога Перамогі” з Масквы й Бэрлін.

Польшча зноў не ўпусьціць “Начных ваўкоў”
Чальцоў спрэчнага мотаклюбу “Начныя ваўкі” таксама сёлета ня пусьцяць у Польшчу. Інфармацыю Замежнай рэдакцыі грамадзкай тэлевізіі TVP Info пацьвердзіў прэс-сакратар польскай амбасады ў Маскве Барташ Ціхоцкі.
Як і ў мінулым годзе “Начныя ваўкі” арганізоўваюць ралі “Дарога Перамогі” з Масквы й Бэрлін. Згодна з плянам, матацыклісты сёньня стартуюць з Масквы. Беларуска-польскую мяжу яны плянавалі перасячы 1 траўня.
Барташ Ціхоцкі з польскай амбасады прызнаў, што расейскія матацыклісты, якія сьвяткуюць завяршэньне ІІ сусьветнай вайны, не атрымаюць права ўезду на тэрыторыю Польшчы. Неўзабаве адпаведную інфармацыю апублікуе МЗС.
Клюб “Начныя ваўкі” вядомы сваімі нацыяналістычнымі поглядамі й падтрымкай Уладзіміра Пуціна. Яго чальцы займалі актыўную пазыцыю падчас анэксіі Крыму Расеяй. Лідар калектыву Аляксандар Залдастанаў “Хірург” часта адклікаецца да сталінізму.

Чальцоў спрэчнага мотаклюбу “Начныя ваўкі” таксама сёлета ня пусьцяць у Польшчу. Інфармацыю Замежнай рэдакцыі грамадзкай тэлевізіі TVP Info пацьвердзіў прэс-сакратар польскай амбасады ў Маскве Барташ Ціхоцкі.

Як і ў мінулым годзе “Начныя ваўкі” арганізоўваюць ралі “Дарога Перамогі” з Масквы й Бэрлін. Згодна з плянам, матацыклісты сёньня стартуюць з Масквы. Беларуска-польскую мяжу яны плянавалі перасячы 1 траўня. Барташ Ціхоцкі з польскай амбасады прызнаў, што расейскія матацыклісты, якія сьвяткуюць завяршэньне ІІ сусьветнай вайны, не атрымаюць права ўезду на тэрыторыю Польшчы.

МЗС пацьвердзіла, што не пагаджаецца на ўезд у краіну “Начных ваўкоў”. Рашэньне патлумачана неабходнасьцю запэўніць ахову грамадзкага парадку.

Масква абураная рашэньнем Варшавы ў справе “Начных ваўкоў”. “Мы ацэньваем адмову Варшавы, якая пазбаўляе расейцаў магчымасьці аддаць павагу савецкім жаўнерам, як асабліва цынічны й непрыязны жэст, мэтай якога зьяўляецца пагаршэньне расейска-польскіх стасункаў”, - напісана ў заяве МЗС Расеі.

Клюб “Начныя ваўкі” вядомы сваімі нацыяналістычнымі поглядамі й падтрымкай Уладзіміра Пуціна. Яго чальцы займалі актыўную пазыцыю падчас анэксіі Крыму Расеяй. Лідар калектыву Аляксандар Залдастанаў “Хірург” часта адклікаецца да сталінізму.

tvp.info/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт