«Чыны Нязломных жаўнераў заслугоўваюць на памяць і ўдзячнасьць цэлага народу», – казаў падчас набажэнства біскуп Юзэф Гуздэк. «Не было б свабоднай Польшчы, каб не іх чыны», – ацаніў ерарх.
Падчас урачыстасьці было прачытана рашэньне міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча аб наданьні Зыгмунту Шэндзеляжу званьне палкоўніка.
Біскуп Эзэф Грудэк падкрэсьліў, што трэба прыкласьці ўсе намаганьні, каб ніводзін выкляты жаўнер не застаўся без’іменным. «Яны зьяўляюцца пакаленьнем, якое змагалася за Польшчу ў мінулым стагодзьдзі», – казаў біскуп.
На варшаўскіх Павонзках прайшла памінальная Сьвятая Імша Зыгмунта Шэндзеляжа.
«Чыны Нязломных жаўнераў заслугоўваюць на памяць і ўдзячнасьць цэлага народу», – казаў падчас набажэнства біскуп Юзэф Гуздэк. «Не было б свабоднай Польшчы, каб не іх чыны», – ацаніў ерарх.
Падчас урачыстасьці было прачытана рашэньне міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча аб наданьні Зыгмунту Шэндзеляжу званьне палкоўніка.
Біскуп Эзэф Грудэк падкрэсьліў, што трэба прыкласьці ўсе намаганьні, каб ніводзін выкляты жаўнер не застаўся без’іменным. «Яны зьяўляюцца пакаленьнем, якое змагалася за Польшчу ў мінулым стагодзьдзі», – казаў біскуп.
Урачыстасьць мела дзяржаўны характар. У ёй прымалі ўдзел чальцы сям’і, прэзыдэнт Анджэй Дуда, прадстаўнікі ўлад.
У касьцёле й звонку сабралася вельмі шмат людзей, якія таксама прыйшлі разьвітацца з палкоўнікам Шэндзеляжам.
фота РАР/Jakub Kamiński
Пасьля на Павонзках труна з целам палкоўніка была пахавана побач зь яго дачкой Барбарай. Падчас пахаваньня з прамоваю выступіў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Ён дзякаваў за памяць аб геройстве сям’і палкоўніка «Лупашкі», сем’ям загінуўшых жаўнераў, гарцарам, усім неабыякавым людзям, маладым асобам, якія гадамі ўшаноўвалі памяць пра нязломных жаўнераў. Анджэй Дуда зьвяртаў увагу на цяжкасьці й перасьлед, якія сустракалі гэтых асоб з боку камуністычных уладаў.
А. Дуда: Сёньня, пасьля 65 гадоў, у выніку адшуканьня астанкаў палкоўніка, у выніку памяці пра геройства нязломных жаўнераў, у выніку дзяржаўных жалобных урачыстасьцяў, мы вяртаем Польшчы годнасьць.
У паховінах таксама прымалі ўдзел віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі, міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.
ав, фота PAP/Маrcin Obara