Фіны й расейцы закрылі „паўночны маршрут”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.04.2016 10:33
Мэта - спыніць бежанцаў, якія прыбываюць у Фінляндыю праз Расею.
Photo: SepiV/flickr.com/Commercial use allowed
На мяжы Расейскай Фэдэрацыі й Фінляндыі былі ўведзеныя абмежаваньні. Цяпер мяжу змогуць перасякаць толькі грамадзяне РФ, Беларусі й Фінляндыі, а таксама чальцы іх сем'яў. Мэта абмежавальных мераў, якія былі ўведзеныя 10 красавіка на двух кантрольна-прапускных пунктах КПП Сала й КПП Лота - спыніць паток бежанцаў.
Абмежаваньні маюць часовы характар, то бок уводзяцца на 180 сутак у разавым парадку й ня могуць разглядацца ў якасьці прэцэдэнту.
У 2015 годзе тысячы бежанцаў спрабавалі перасячы расейска-фінскую, а таксама расейска-нарвэскую мяжу, выкарыстоўваючы для гэтага ровары ці паслугі нелегальных перавозчыкаў.
Як паведамляла фінская мэдыякампанія „Yle”, пры дапамозе паўночнага маршруту, які праходзіць праз Мурманск, у Эўропу мелі намер уехаць „каля 100 тысяч уцекачоў”.
delfi.lt/аз