Качыньскі: Няма падставаў умешвацца ў польскія справы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.03.2016 14:05
Польшча павінна ўспрымацца ў ЭЗ у якасьці партнэра, пераконвае лідар кіроўнай партыі.
Foto: polskieradio.pl
Старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” пераконвае, што няма ніякіх юрыдычных падставаў для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Польшчы. Між іншым, такім чынам Яраслаў Качыньскі пракамэнтараваў афіцыйную пазыцыю Вэнэцыянскай камісіі па справе зьменаў, якія ўлады ўвялі ў закон аб Канстытуцыйным судзе.
У Першай праграме Грамадзкага польскага радыё Яраслаў Качыньскі пераконваў, што няма ніякіх падставаў баяцца крытычных меркаваньняў, якія гучаць на адрас Польшчы з-за мяжы.
Яраслаў Качыньскі: Няма чаго баяцца, паколькі мы ня робім нічога дрэннага. Няма ніякіх юрыдычных падставаў умешвацца ў нашыя справы. Гэта ўнутраныя справы Польшчы й яны не зьяўляюцца ніякай пагрозай для правоў чалавека, грамадзяніна й дэмакратычных установаў. Тут нічога не адбываецца.
Яраслаў Качыньскі лічыць, што Польшча павінна ўспрымацца ў Эўразьвязе ў якасьці партнэра, інтарэсы якога таксама трэба браць пад увагу. „Да гэтай пары з гэтым бывала па-рознаму”, - сказаў лідар кіроўнай партыі.
аз