Полька ў сьпісе самых лепшых настаўнікаў у сьвеце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.03.2016 17:03
Узнагароду „Global Teacher Prize” атрымала палестынская настаўніца.
Photo: pixabay.com
Самай лепшай настаўніцай у сьвеце абрана Гана аль Гроўб (анг. Hana al Hroub) з Палестыны. У сьпісе пяцідзесяці чалавек, якія прэтэндавалі на ўзнагароды „Global Teacher Prize” апынулася адна полька – Яанна Акунеўска (поль. Joanna Okuniewska) з Базавай школы № 13 у Ольштыне.
„Global Teacher Prize” называюць "адукацыйным Нобэлям". Імя ляўрэаткі абвясьціў Папа рымскі Францішак, які пры нагодзе падкрэсьліў ролю настаўнікаў у выхаваньні.
Гана аль Гроўб выхавалася палестынскім лягеры для бежанцаў недалёка ад Бэтлеема. У школе яна стала працаваць пасьля трагічнай сьмерці мужа, якога застрэлілі, калі ён вяртаўся зь дзецьмі са школы.
„Усё, што я хачу, каб дзеці маглі праводзіць сваё дзяцінства ў міры”, - сказала палестынская настаўніца.
Ляўрэат узнагароды, эквівалентнай аднаму мільёну даляраў ЗША, быў абвешчаны падчас Глябальнага форуму адукацыі й навукі (анг. Global Education and Skills Forum (GESF)). Прозьвішчы дзесяці фіналістаў зачытаў Стывэн Хокінг. Урачыстасьць адбылася ў Дубаі.
аз