Logo Polskiego Radia
Print

Камітэт па польска-ўкраінскіх адносінах адновіць працу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2016 09:09
Першае паседжаньне пройдзе ў Варшаве 3-4 сакавіка бягучага году.
PAP/Paweł Supernak

Паседжаньне Прэзыдэнцкага камітэта па польска-ўкраінскіх адносінах адбудзецца 3-4 сакавіка ў Варшаве. Гэта пацьвердзіў прадстаўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы міністар Кшыштаф Шчэрскі.

„Мы сустрэнемся з нашымі ўкраінскімі партнэрамі й пачнём працу адноўленага прэзыдэнцкага камітэта, як гэта вырашылі прэзыдэнты падчас размовы ў Мюнхэне”, - сказаў міністар.

Ён нагадаў, што рашэньне аб актывізацыі камітэту было прынятае ў сьнежні падчас візыту прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Кіеў.

З польскага боку камісію будзе ўзначальваць міністар Кшыштаф Шчэрскі, а з украінскага - дарадца прэзыдэнта Парашэнкі па замежных справах Канстанцін Елісееў.

Нагадаем, прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны сустрэліся ў суботу пры нагодзе 52-й Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі.

Паводле Шчэрскага, камітэт зоймецца супрацай на палітычным узроўні, „шырокімі спэктрам сацыяльных кантактаў”, уключаючы пытаньне гістарычнага дыялёгу.

Міністар дадаў, што ў паседжаньні прымуць удзел таксама прадстаўнікі ўрадаў і аналітычных цэнтраў абедзьвюх краінаў.

PAP/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт