Logo Polskiego Radia
Print

Чэхія падтрымлівае Польшчу ў яе імкненьнях мець пастаянныя базы НАТО

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2016 20:06
Краіны Балтыі й Польшча патрабуюць разьмяшчэньня баз НАТО на пастаяннай аснове на сваіх тэрыторыях.
U.S. Missile Defense Agency/flickr.com

«Мы поўнасьцю падтрымліваем Варшаву ў яе стараньнях наконт разьмяшчэньня пастаянных баз НАТО ў Польшчы», – заявіў міністар па эўрапейскіх пытаньнях Чэхіі Томас Проўза, якога цытуе Польскае агенцтва друку (РАР).
Палітык падкрэсьліў, што Польшча можа разьлічваць на падтрымку Прагі ў гэтым пытаньні.

«Мы не адчуваем такой неабходнасьці (на сваёй тэрыторыі разьмяшчаць пастаянныя базы альянсу – рэд.), але адназначна падтрымаем Польшчу падчас саміту НАТО ў Варшаве», – сказаў ён. Нагадаем, саміт Паўночнаатлянтычнага пакта пройдзе ў польскай сталіцы ў ліпені бягучага года.

Краіны Балтыі й Польшча патрабуюць разьмяшчэньня баз НАТО на пастаяннай аснове на сваіх тэрыторыях. Гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы ў вярхах альянсу ў Варшаве.

Польшча ўжо заклікала да разьмяшчэньня ў рэгіёне пастаянных баз НАТО. Аднак альянс лічыць, што такія дзеяньні маглі б справакаваць Крэмль. Пры гэтым высокая актыўнасьць расейскай арміі можа пераканаць НАТО зьмяніць сваю пазыцыю.

Цяпер альянс давёў да большай актыўнасьці сілы неадкладнага рэагаваньня, якія рэгулярна праводзяць вучэньні ў Польшчы й балтыйскіх рэспубліках.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт