Сёньня палякі зьядуць 100 млн пончыкаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.02.2016 08:07
Сёньня, згодна традыцыі, кожны паляк павінен зьесьці хаця б адзін пончык альбо некалькі хрустаў.
Bild: Tomek Augustyn/flickr.com
Сёньня ў Польшчы адзначаецца «Тлусты чацьвер». У каталіцкай традыцыі, якая цяпер стала ўжо й сьвецкай, так называецца апошні чацьвер перад пачаткам Вялікага посту. У Польшчы гэты дзень асацыюецца з абжорствам, асабліва пончыкамі й хрустам.
Згодна традыцыі, у «Тлусты чацьвер» кожны паляк павінен зьесьці хаця б адзін пончык альбо некалькі хрустаў, нават людзі, якія на дыеце (адзін пончык у сярэднім утрымлівае ажно 300 калёрый!). Гаворыцца, што калі ў “Тлусты чацьвер” зьясі пончык, дык да канца году жыцьцё будзе салодкім, як і гэты кандытарскі выраб.
Чэргі перад кандытарскімі ў гэты дзень нікога не зьдзіўляюць, а кандытары выпякаюць мільёны штук пончыкаў і тоны хрусту. У "Тлусты чацьвер" польскія кандытары прадаюць пончыкаў і хрустаў у 25 разоў больш, чым у звычайны дзень. У сярэднім адзін паляк зьядае ў гэты дзень па 2,5 пончыкі, а ўся краіна - амаль 100 млн. пончыкаў.
вс