Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў: Нельга забараніць мігрантам праезд праз Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2016 15:33
Між іншым пра гэта ў Санкт-Пецярбургу размаўлялі прэм'еры Расеі й Фінляндыі.
Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com/Commercial use allowed

Расея ня можа забараніць мігрантам праезд праз сваю тэрыторыю. Так прэм'ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў пракамэнтаваў абвінавачваньні, якія ўлады ў Хэльсінкі высоўваюць на адрас Масквы.

Паводле Фінляндыі, Расея недастаткова абараняе свае межы, у выніку ў Эўразьвяз перабіраюцца нелегальныя імігранты. Прэм'ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля сустрэўся ў Санкт-Пецярбургу з кіраўніком расейскага ўрада.

На расейска-фінскай мяжы на працягу некалькіх тыдняў зьбіраюцца бежанцы з краін Блізкага Ўсходу. Частка зь іх, абыходзячы памежныя пасты, пераходзіць на тэрыторыю Фінляндыі й чакае рашэньня аб прадастаўленьні палітычнага прытулку ў імправізаваных лягерах.

Улады ў Хэльсінкі заклікалі армію дапамагчы ў забесьпячэньні 1340-кілямэтровай мяжы з Расеяй.

Паводле прэм'ер-міністра Мядзьведзева, Расея ня можа забараніць мігрантам перамяшчацца праз сваю тэрыторыю. Ён падкрэсьліў, што гэта забаронена эўрапейскімі канвэнцыямі й Канстытуцый Расейскай Фэдэрацыі.

Мядзьведзеў назваў хлусьнёй абвінавачваньні ў тым, што праблемы зь мігрантамі, зь якімі змагаюцца Фінляндыя й Нарвэгія, справакаваная Масквой.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт