Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Гаазе расьсьледуе злачынствы расейска-грузінскай вайны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2016 22:13
Паводле суду, ёсьць падставы меркаваць, што мела месца злачынства супраць чалавецтва.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Міжнародны суд ААН у Гаазе пачынае расьсьледаваньне па справе расейска-грузінскай вайны 2008 году.

Паводле суду, ёсьць падставы меркаваць, што падчас канфлікту мела месца злачынства супраць чалавецтва, уключаючы забойствы й перасьлед, перасяленьне насельніцтва й грабяжы, а таксама ваенныя злачынствы, у тым ліку напады на жаўнераў міратворчых і грузінскіх сілаў з бок войскаў Паўднёвай Асэтыі, якіх падтрымлівала Расея.

Расьсьледаваньне будзе ахопліваць пэрыяд з 1 ліпеня па 10 кастрычніка 2008 году.

Канфлікт паміж Расеяй і Грузіяй пачаўся ноччу з 7 на 8 жніўня 2008 году, калі Грузія спрабавала вярнуць кантроль над Паўднёвай Асэтыяй, якая адлучылася ад ёй у 90-я гады й пры нефармальнай падтрымцы Масквы, атрымала незалежнасьць.

Расея адказала на ўвядзеньне сваіх войскаў у рэспубліку й далей на тэрыторыю Грузіі. Вайна доўжылася пяць дзён і завяршылася спыненьнем агню, да якога давялі перамовы з ЭЗ.

Па дадзеных Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў са жніўня 2008 года з-за канфлікту загінулі некалькі сотняў чалавек і больш за 120 тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт