Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы можа адбыцца рэфэрэндум па пытаньні прыняцьця імігрантаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 22.01.2016 09:13
Збор подпісаў за абвяшчэньне рэфэрндуму ініцыюе апазыцыйны рух Kukiz’15.
Павал КукізПавал Кукізflickr.com/Piotr Drabik

У Польшчы можа адбыцца рэфэрэндум па пытаньні прыняцьця імігрантаў
Збор подпісаў за абвяшчэньне рэфэрндуму ініцыюе апазыцыйны рух Kukiz’15.
Парлямэнцкі клюб Kukiz'15 на канфэрэнцыі ў Сэйме паведаміў пра пачатак збору подпісаў пад ініцыятавай аб правядзеньні рэфэрэндуму. Апазыцыйная сіла прапануе спытацца ў палякаў пра іх стаўленьне да прыняцьця імігрантаў у краіну.
- Польшча – гэта наш дом і гэта мы павінны вырашаць, хто будзе жыць у ім побач з намі, - сказаў лідар руху Павал Кукіз.
Паводле яго, Права й Справядлівасьць працягвае палітыку папярэдняга ўраду накіраваную на прыняцьце ўцекачоў. Гэтым самым партыя Яраслава Качыньскага пярэчь уласным перадвыбарчым абяцаньням, мяркуе Павал Кукіз.
П. Кукіз: Гаспадаром у Польшчы зьяўляецца народ, а не Эўразьвяз. Ніхто не мае права вырашаць, каго нам прымаць. Ніякі наглядчык не мае права казаць нам ва ўласным доме, што нехта павінен да нас прыехаць і жыць у гэтым доме.
Палітык заклікаў грамадзян актыўна прыняць удзел у зьбіраньні подпісаў. Для таго, каб пытаньнем арганізацыі рэфэрэндуму мог заняяца Сэйм, руху Kukiz'15 неабходна сабраць мінімум 500 тысяч подпісаў.

Парлямэнцкі клюб Kukiz'15 на канфэрэнцыі ў Сэйме паведаміў пра пачатак збору подпісаў пад ініцыятавай аб правядзеньні рэфэрэндуму. Апазыцыйная сіла прапануе спытацца ў палякаў пра іх стаўленьне да прыняцьця імігрантаў у краіну.

- Польшча – гэта наш дом і гэта мы павінны вырашаць, хто будзе жыць у ім побач з намі, - сказаў лідар руху Павал Кукіз.

Паводле яго, "Права й справядлівасьць" працягвае палітыку папярэдняга ўраду, накіраваную на прыняцьце ўцекачоў. Гэтым самым партыя Яраслава Качыньскага пярэчыць уласным перадвыбарчым абяцаньням, мяркуе Павал Кукіз.

П. Кукіз: Гаспадаром у Польшчы зьяўляецца народ, а не Эўразьвяз. Ніхто ня мае права вырашаць, каго нам прымаць. Ніякі наглядчык ня мае права казаць нам ва ўласным доме, што нехта павінен да нас прыехаць і жыць у гэтым доме.

Палітык заклікаў грамадзян актыўна прыняць удзел у зьбіраньні подпісаў. Для таго, каб пытаньнем арганізацыі рэфэрэндуму мог заняцца Сэйм, руху Kukiz'15 неабходна сабраць мінімум 500 тысяч подпісаў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт