У Ізраілі арыштаваныя турапэратары, якія хацелі зарабіць на Аўшвіц-Біркенаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.01.2016 15:55
Паліцыя арыштавала 9 чалавек, якія падазраюцца ў завышэньні коштаў паездак у музэй у Аўшвіц-Біркенаў.
Канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў.foto:pixabay.com
Па дадзеных сьледзтва, турыстычныя агенцтвы дамовіліся й завышалі кошты тураў у Польшчу на тэндар для Міністэрства адукацыі.
Незаконную практыку прымянялі 6 турагенцтваў. Паліцыя канфіскавала дакумэнты ў памяшканьнях кампаній і кватэрах затрыманых. Затрыманыя ў асноўным уладальнікі й кіраўнікі турыстычных агенцтваў.
Кожны год у месцы пакутаў габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны адпраўляюцца тысячы ізраільскіх студэнтаў. Міністэрства адукацыі Ізраіля на тэндары выбірае кампанію, якая атрымлівае кантракт на падрыхтоўку тураў.
З 1988 года тысячы маладых ізраільцян удзельнічаюць у Маршы жывых. Былыя вязьні, моладзь і палітыкі зьбіраюцца ў былым нацыскім канцэнтрацыйным лягеры Аўшвіц-Біркенаў, дзе разам моляцца за памерлых.
яс