Беларуская валюта пайшла ў піке
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.01.2016 14:00
За няпоўны тыдзень рубель абваліўся больш чым на тысячу.
foto: wikipedia
Банкі ўжо пачалі ўводзіць абмежаваньні на апэрацыі ў валюце.
На таргах на валютнай біржы ў Менску 15 студзеня даляр ЗША падаражэў на 350 рублёў да 19 864 беларускіх. Эўра вырас на 412 рублёў да 21 609. Расійскі рубель падаражэў на 5,17 да 259,75. Пры гэтым у панядзелак за адзін даляр давалі 18 752 беларускіх рублёў. Нацыянальная валюта абясцэнілася больш чым на тысячу.
Свае курсы куплі й продажу валюты ўжо абнавілі банкі. За даляр просяць ад 19900 да 20 260 рублёў.
Некаторыя банкі пачалі ўводзіць абмежаваньні на апэрацыі ў валюце. Так БТА Банк забараніў на тэрыторыі Беларусі правядзеньне апэрацый у валюце адрознай ад валюты рахунку для плацёжных картак, эмітаваных у беларускіх рублях. Апроч таго банк увёў парогі на выплату валюты за межамі краіны. Так, у суткі можна здымаць ня больш як 10 мільёнаў рублёў, такі ж ліміт дзейнічае і па апэрацыях аплаты тавараў і паслуг (у тым ліку E-commerce). На тэрыторыі Беларусі ў суткі можна здымаць ня больш за 500 даляраў.
Паводле nn.by/charter97.org/svaboda.org/юл