Амэрыканка пакінула ў цягніку скрыпку Страдзівары за 2,6 млн даляраў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.01.2016 08:32
Скрыпачка забыла ў вагоне цягніка скрыпку Страдзівары з 1727 года коштам 2,6 млн даляраў.
Адна са скрыпак, зробленых Антоніа СтрадзіварыMark Ordonez/flickr.com
Амэрыканская скрыпачка падчас падарожжа па Нямеччыне забыла ў вагоне цягніка скрыпку Страдзівары з 1727 года коштам 2,6 мільёна даляраў, паведамляе Reuters.
Маладая скрыпачка прыехала з Мангейма ў Саарбрукен на гастролі. На вакзале дзяўчына зразумела, што пакінула дарагую скрыпку на багажнай паліцы ў цягніку.
Паліцыянты знайшлі скрыпку за пару хвілін да адпраўленьня цягніка назад у Мангейм.
вс