Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы сьпяць на польскіх матрацах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2016 08:39
Польшча - другі экспартэр матрацаў у сьвеце.
Photo: pixabay.com

Польшча зьяўляецца эўрапейскім лідарам па вытворчасьці матрацаў. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня (GUS), у 2014 годзе палякі прадалі за мяжу матрацаў на суму ў 2 мільярды 140 мільёнаў злотых (больш за 493 мільёны эўра). Дадзеныя за першае паўгодзьдзе 2015 году сьведчаць пра тое, што не павінна быць ніякіх праблем з утрыманьнем гэтага выніку.

„Мы пастаянна інвэстуем і прадаем нашы матрацы, у тым ліку, у Нямеччыну, Скандынавію, Летувы й Беларусь. Рынак вельмі пэрспэктыўны”, - кажа Мацей Купіс - мэнэджэр па вытворчасьці на прадпрыемстве па вытворчасьці матрацаў „Relax” у горадзе Хайніцэ (Chojnice) на поўначы Польшчы.

Паводле дакладу „Word Furniture - International Market Review”, Польшча зьяўляецца другім экспартэрам матрацаў у сьвеце пасьля Кітая, які пазыцыю лідара ў гэтай галіне займае нязьменна з 2012 году. Наступныя месцы пасьля Польшчы займаюць Данія, Бэльгія й Італія.

У цяперашні час асноўным пакупніком польскіх матрацаў зьяўляецца Нямеччына, якая ў 2014 годзе заказала іх на суму ў 679 млн злотых.

Чарговыя месцы займаюць Швэцыя (204 млн злотых), Францыя (146 млн злотых) і Нідэрлянды (131 млн злотых). З году ў год расьце таксама экспарт у краіны Блізкага Ўсходу.

Паводле міжнародных аналітыкаў агульны кошт сусьветнага рынку матрацаў 2014 годзе склаў каля $ 3,5 млрд.

pb.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт