Logo Polskiego Radia
Print

Саудаўская Арабія: масавая экзэкуцыя 47 тэрарыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.01.2016 16:28
У Саудаўскай Арабіі пакаралі сьмерцю 47 асоб, асуджаных за тэрарыстычныя злачынствы.

Паведаміла аб гэтым саудаўскае міністэрства ўнутраных спраў.

Сярод асуджаных быў папулярны шыіцкі духоўны шэйх Німр аль-Німр. Яму было прысуджана сьмяротнае пакараньне больш, чым год таму, сярод іншага, за «непадпарадкаваньне каралю і падрыў нацыянальнага адзінства », а таксама за «узброены напад на саудаўскія спэцслужбы».

53-гадовы шэйх Німр аль-Німр быў адкрытым праціўнікам саудаўскага рэжыму. Ён быў адным з лідэраў пратэстаў, якія ўспыхнулі ў 2011 годзе. Праз год ён быў заключаны ў турму.

Іран, у якім дамінуюць шыіты, папярэдзіў, што выкананьне сьмяротнага пакараньня шэйха аль-Німр «вельмі дорага абыдзецца Саудаўскай Арабіі».

Большасьць сярод пакараных сёньня 47 чалавек, былі прысуджаныя за ўдзел у нападах на мірных жыхароў і сілы бясьпекі, арганізаваныя Аль-Каідай у 2003-2006 гг.

У мінулым годзе сьмяротныя прысуды ў Саудаўскай Арабіі ажыцьцявілі, па меншай меры, на 157 асобах. Гэта самы высокі паказчык з 1995 года. У Саўдаўскай Арабіі найчасьцей праводяць абезгалоўліваньне як мэтад выкананьня сьмяротнага прысуду.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт