Logo Polskiego Radia
Print

Віфліемскае сьвятло міру ўжо ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2015 15:37
Шлях сьвятла пачынаецца ў Віфліеме – адным з цэнтраў хрысьціянства, дзе разьмешчаная базыліка Раства Хрыстова
Польскія скаўты зь Віфліемскім сьвятлом міруПольскія скаўты зь Віфліемскім сьвятлом міруfoto: Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji RP

Лямпада зь Віфлеемскім агнём (Віфліемскім сьвятлом міру) прыбыла ў архікатэдральны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на сталічнай плошчы Свабоды, паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйны сайт Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

У Беларусь Віфлеемскі агонь прывезьлі з Польшчы. Сустрэць яго на беларускай зямлі прыехалі мясцовыя скаўты, якія полымя прынялі ад сваіх польскіх калегаў і ўзяліся яго разносіць па ўсёй краіне. Першым беларускім храмам, якія прынялі часьціцу вечнага агню, стаў катэдральны касьцёл Святога Францішка Ксавэрыя ў Горадні.

Шлях сьвятла міру пачынаецца ў Віфліеме – адным з цэнтраў хрысьціянскага паломніцтва, дзе разьмешчаная базыліка Раства Хрыстова. Храм узьведзены над пячорай, у якой, паводле Бібліі, Дзева Марыя нарадзіла Ісуса Хрыста. У гэтай пячоры, як лічыцца, гарыць вечны агонь. Пачынаючы з 1986 года ад гэтага агню запальваецца маленькая сьвечка, полымя якой і адпраўляецца ў падарожжа па плянэце.

Упершыню Віфлеемскае сьвятло міру прыбыло 29 гадоў таму ў аўстрыйскі Лінц у рамках аднаго з дабрачынных мерапрыемстваў на Каляды. З 1987 года й па сёньняшні дзень гэтая акцыя, якая атрымала назву «Сьвятло ў цемры», стала праводзіцца пад эгідай аўстрыйскіх актывістаў скаўцкага руху.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт