Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнт Кіпра прыняў закон аб аднаполых шлюбах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2015 15:38
Гей-арганізацыі прывіталі вынікі галасаваньня, супраць выступала праваслаўная царква.
Nathan Rupert/flickr.com

Парлямэнт Кіпра прыняў закон аб рэгістрацыі шлюбных саюзаў аднаполымі парамі. Закон уступіць у сілу пасьля таго, як дакумэнт падпіша прэзыдэнт краіны.
39 заканадаўцаў выказаліся за прыняцьце законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, 12 прагаласавалі супраць і трое ўстрымаліся. Закон прадугледжвае роўныя правы разнаполых і аднаполых партнэраў, за выключэньнем пытаньня аб усынаўленьні дзяцей, якое вынесена за рамкі прынятага закона.

Гей-арганізацыі прывіталі вынікі галасаваньня, супраць выступала праваслаўная царква.

Нагадаем, аднаполы сэкс быў дэкрыміналізаваны на Кіпры толькі ў 1998 годзе. У 2011 годзе Кіпр быў прызнаны самай гамафобнай краінай у Эўразьвязе. Але ўжо ў 2013 годзе на Кіпры забаранілі дыскрымінацыю на падставе сэксуальнай арыентацыі, а летам 2014 года ў сталіцы краіны прайшоў першы гей-парад.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт