Украіна забараніла беларускі сэрыял
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2015 08:17
Дзяржкіно Ўкраіны забараніла стужку «Воўчае сонца».
Peter Murphy/flickr.com
Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны па пытаньнях кіно (Дзяржкіно) забараніла сэрыял украінска-беларускай вытворчасьці «Воўчае сонца». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Дзяржкіно. У ім зазначаецца, што экспэртная камісія ўстановы прыняла рашэньне ануляваць дзяржаўнае пасьведчаньне й адмяніць дзяржаўную рэгістрацыю тэлевізійнага сэрыяла «Воўчае сонца» рэжысёра Сяргея Гінзбурга. Краіны-вытворцы сэрыяла – Беларусь і Ўкраіна. Стужка зьнятая ў 2012 годзе.
Галоўны герой сэрыяла – чэкіст Міхаіл Астанін, якому ўдаецца здабыць інфармацыю пра пляны ўварваньня на тэрыторыю СССР белаэмігранцкіх войскаў.
У фільме занятыя беларускія, украінскія й польскія акторы.
вс