Чэхія будзе прадстаўляць Польшчу на саміце ЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.11.2015 15:44
Прэзыдэнт Дуда не памяняе тэрміну першага паседжаньня Сэйму.
фотa: www.polskieradio.pl
Прэзыдэнт Анджэй Дуда не памяняе даты першага паседжаньня новага Сэйму.
Паводле СМІ, з гэткай просьбай да кіраўніка дзяржавы зьвярнуўся старэйшы сьпікер Корнэль Маравецкі ў сувязі з праблемай адносна прысутнасьці польскай дэлегацыі на саміце ЭЗ на Мальце.
Прэзыдэнт адзначыў, што хоць просьбы па гэтай справе афіцыйна яшчэ не атрымаў, то яна й так не памяняе яго рашэньня па гэтай справе.
Анджэй Дуда: Гэта, перш за ўсё, пытаньне ўнутраных праблемаў партыі „Грамадзянская плятформа”, а не справа абмежаваных канстытуцыйных магчымасьцяў.
Нагадваем, тэрмін нефармальнага саміту ЭЗ па міграцыйным крызысе, які адбудзецца на Мальце, супадае з тэрмінам першага паседжаньня новага Сэйма.
На гэтым паседжаньні прэм'ер Эва Копач павінна афіцыйна сысьці ў адстаўку.
У сувязі з гэтым саступаючая кіраўнічка польскага ўраду папрасіла ўрад Чэхіі, каб гэта ён прадстаўляў Польшчу на эўразьвязаўскім саміце на Мальце.
Гэтую інфармацыю пацьвердзіла Канцылярыя прэм'ер-міністра Багуслава Саботкі.
аз