У Львове пабудуюць Польскі дом (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.11.2015 15:38
Намаганьні за стварэньне цэнтру польскай культуры ў горадзе працягваліся больш за 20 гадоў.
PAP/Darek Delmanowicz
Міністар замежных спраў Гжэгаж Схэтына заклаў краевугольны камень пад будаўніцтва Польскага дома ў Львове. У цырымоніі ўдзельнічаў таксама міністар Канцылярыі прэзыдэнта Адам Квяткоўскі. Намаганьні па стварэньні польскага цэнтру працягваліся больш чым дваццаць гадоў. Цэнтар будзе пабудаваны на вуліцы Тараса Шаўчэнкі.
Падчас цырымоніі Гжэгаж Схэтына падкрэсьліў, што ён асабіста адчувае сувязь са Львовам, паколькі ў гэтым горадзе нарадзіўся яго бацька.
Польскі дом павінен стаць цэнтрам польскай культурнай, сацыяльнай і адукацыйнай дзейнасьці. Перш за ўсё ён будзе служыць польскай меншасьці, якая пражывае ў Львове.
Прысутны на ўрачыстасьці мэр Львова Андрэй Садовы адзначыў, што цэнтар павінен стаць месцам прымірэньня палякаў і ўкраінцаў.
„Цэнтар польскай культуры й эўрапейскага дыялёгу – Польскі дом у Львове” будзе пабудаваны за сродкі Міністэрства замежных спраў Польшчы.
ФОТА: PAP/Darek Delmanowicz
аз