У Кіеве абстралялі кабінэт генпракурора
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2015 11:35
У гэтым часе ў ім генпракурор сустракаўся са сваімі падначаленымі.
flickr.com
Позна ўвечары, 2 лістапада невядомыя абстралялі вокны кабінэту генпракурора Ўкраіны Віктара Шокіна.
Пра замах паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай службы бясьпекі. Інцыдэнт адбыўся каля 22.00, калі ў кабінэце генпракурора праходзіла нарада. Ніхто не пацярпеў.
У апошні час Віктара Шокіна абвінавачвалі ў тым, што пракуратура працуе на палітычны заказ улады.
У апошнюю суботу быў затрыманы экс-кандыдата ў мэры Кіева й кіраўнік партыі „Ўкроп” Генадзь Корбан. Яго абвінавачваюць у кіраўніцтве ўзброенай злачыннай арганізацыяй.
аз