Польскаму чыноўніку не далі візы ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.10.2015 12:38
Кіраўнік Інстытуту кнігі намерваўся ўдзельнічаць у адкрыцьці "Месяца польскай літаратуры" ў Менску.
flickr.com
Кіраўніку Інстытуту кнігі Гжэгажу Гаўдэну адмовілі ў выдачы візы ў Беларусь. Ён быў запрошаны Польскім інстытутам у Менску на адкрыцьцё Месяца польскай літаратуры ў беларускай сталіцы.
Паводле Гжэгажа Гаўдэна, беларуская амбасада адмовіла яму ў выдачы візы, паколькі ён зьяўляецца дырэктарам Інстытуту кнігі, то бок прадстаўніком польскай урадавай установы.
Гжэгаж Гаўдэн: Час ад часу Беларусь дэманструе сваю прамалінейнасьць і нахабства ў дачыненьні да Польшчы й іншых краінаў. На гэты раз гэта закранула мяне – кіраўніка ўрадавай установы. На гэта мог паўплываць таксама факт, што Інстытут кнігі працягвае вельмі пладавітыя адносіны зь незалежнымі беларускімі выдаўцамі й пісьменьнікамі, якіх мы стараемся падтрымліваць.
Гжэгаж Гаўдэн паведаміў аб адмове ў выдачы беларускай візы Міністэрству замежных спраў і Міністэрству культуры Польшчы.
аз