Logo Polskiego Radia
Print

Украіна й Польшча аб'ядноўваюць газавыя сыстэмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2015 11:03
Асноўная мэта - павелічэньне магчымасьці імпарту газу з ЭЗ праз Польшчу.
flickr.com

Украіна й Польшча падрыхтавалі тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне для будаўніцтва газавага інтэрканэктара, які аб'яднае газавыя сыстэмы дзьвюх краін. Пра гэта паведаміла прэс-служба дзяржаўнай кампаніі „Укртрансгаз”.

Заплянаваны газавы інтэрканэктар Польшча-Украіна будзе ўключаць будаўніцтва магістральнага газаправода Германавіцэ - польска-украінская мяжа, агульнай даўжынёй прыкладна 1,5 км па тэрыторыі Польшчы й Більчэ-Воліца - украінска-польская мяжа прыблізнай даўжынёй 110 км па тэрыторыі Ўкраіны.

Акрамя таго, на тэрыторыі Польшчы будзе пабудавана кампрэсарная станцыя „Страхаціна”, вымяральная станцыя й некалькі адрэзкаў газаправода, паведамілі ў кампаніі „Укртрансгаз”.

Бакі чакаюць, што рэалізацыя праекту закончыцца да 2020 году.

Асноўная мэта аб'яднаньня польскай і ўкраінскай газавых сыстэмаў – павелічэньне магчымасьці імпарту газу з ЭЗ праз Польшчу й забесьпячэньне магчымасьці захоўваньня эўрапейскага газу ва ўкраінскіх сховішчах.

Рэалізацыя праекта павінна даць магчымасьць перапампоўваць з Польшчы ва Ўкраіну да 8 млрд кубамэтраў газу ў год, а з Украіны ў ЭЗ - да 7 млрд кубамэтраў у год.

Зараз, максымальная тэхнічная прапускная здольнасьць пастаўкі газу з Польшчы ва Ўкраіну складае 1,5 млрд кубамэтраў у год.

pravda.com.ua/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт