З 1 лістапада платных дарог у Беларусі стане больш
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.10.2015 10:18
У сыстэму BelToll будуць дадаткова ўключаны 323,5 кілямэтра беларускіх дарог.
flickr.com
Кампаніі Kapsch TrafficCom даручана пашырыць сетку платных дарог у Беларусі. З 1 лістапада ў сыстэму BelToll будуць дадаткова ўключаны 323,5 кілямэтра беларускіх дарог. Пашырэньне зьвязана з доўгатэрміновай праграмай урада па ўдасканаленьні дарожнай інфраструктуры, пры гэтым Kapsch удзельнічае як распрацоўшчык і апэратар сыстэмы зьбіраньня платы за праезд.
Пашырэньне закране розныя дарогі па ўсёй краіне. У прыватнасьці, плата будзе спаганяцца на ўчастках дарог P99, P23 і P21, а таксама Рэспубліканскіх трас М-5 і М-6. Пасьля поўнай рэалізацыі заплянаванага пашырэньня сетка платных дарог будзе мець працягласьць больш за 1500 кілямэтраў – гэта амаль удвая больш, чым пры запуску электроннай сыстэмы спагнаньня платы за праезд летам 2013 года.
Камэрцыйная эксплюатацыя электроннай сыстэмы BelToll была пачата 1 жніўня 2013, і з таго часу працягласьць платных дарог пасьлядоўна пашыраецца з пачатковых 815 да 1513 кілямэтраў. У сыстэме па стане на сёньня зарэгістравана больш 224 000 транспартных сродкаў (па стане на верасень 2015), кантроль за якімі ажыцьцяўляецца пры дапамозе 90 аўтаматычных станцый збору платы. Праект з кампаніяй Kapsch разьлічаны на 20 гадоў эксплюатацыі.
telegraf.by/ав