Пасьля выбараў заводы пераводзяць на чатырохдзёнку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.10.2015 09:21
                    
                                 
                
                
                    І гавораць, што прадпрыемствы зьяўляюцца балястам.
                
                
                    
                        
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Пасьля выбараў на некаторых прадпрыемствах сталі вяртаць чатырохдзённы працоўны тыдзень. У прыватнасьці, з такой сытуацыяй сутыкнуўся Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, піша сайт praca-by.info.
Завод уваходзіць у склад холдынгу «БелаўтаМАЗ» і з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі вытворцам аўтакампанэнтаў для аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. У холдынгу гэта другое па велічыні прадпрыемства пасьля самога Менскага аўтамабільнага завода.
Рабочы з Асіповічаў распавёў сайту praca-by.info, што сёлета асноўныя магутнасьці завода доўгі час працавалі чатырохдзённы працоўны тыдзень. Толькі частка рабочых была занятая поўны працоўны тыдзень. Перад выбарамі ўсё прадпрыемства вярнулі на пяцідзёнку. Але пасьля іх наступную ж пятніцу перанесьлі ў якасьці працоўнага дня на сьнежань. Ня выключана, што далейшыя пятніцы таксама будуць непрацоўнымі.
Паводле словаў работніка, нядаўна ў Асіповічы прыяжджаў гендырэктар МАЗа Дзьмітрый Кацярыніч і заявіў, што гэтае прадпрыемства зьяўляецца для холдынгу балястам і яно само павінна шукаць новыя рынкі збыту.
У выпадку банкруцтва прадпрыемства без працы застануцца больш за 2000 чалавек. Такая колькасьць работнікаў ня мае пэрспэктываў знайсьці працу ў Асіповічах.
эўрарадыё/вс