Logo Polskiego Radia
Print

Ірак можа папрасіць у Расеі ваеннай дапамогі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2015 18:33
Ірак усьлед за Сырыяй можа папрасіць Расею нанесьці авіяўдары па пазыцыях тэрарыстаў.
www.flickr.com

Самалёты ВПС Ірака нанесьлі ўдар па канвою тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». У выніку атакі загінулі лідары арганізацыі. Раней паведамлялася, што быў таксама забіты Абу Бакр ал-Багдадзі – лідар «Ісламскай дзяржавы». Гэтую інфармацыю аднак не ўдалося пацьвердзіць зь незалежных крыніцаў.
Тым часам улады Іраку не выключаюць, што па дапамогу ў барацьбе з ісламістамі зьвернуцца да Расеі. Некалькі дзён таму старшыня камітэту абароны й бясьпекі ірацкага парлямэнту заявіў, што Багдад плянуе зьвярнуцца да Масквы з просьбай нанесьці ўдары па пазыцыях тэрарыстаў у Іраку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт