Каму палякі перадалі 1 працэнт іх падаходнага падатку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.10.2015 12:39
Гэта ўсяго 1 працэнт, а арганізацыі грамадзкай карысьці атрымаюць паўмільярда злотых.
Міністэрства фінансаў падсумавала дадзеныя адносна таго, каму палякі перадалі 1 працэнт іх падаходнага падатку за 2014 года.
Дэклярацыю запоўнілі амаль 12,5 мільёна палякаў – гэта рэкорд, - сказаў Павал Юрэк з Міністэрства фінансаў. Палякі ахвотна падтрымліваюць тыя арганізацыі, якія дапамагаюць хворым дзецям. Шмат грошай таксама пайшло ў арганізацыі, якія падтрымліваюць людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, незалежна ад узросту. Значную суму атрымалі таксама фонды, якія працуюць на карысьць прыроды.
Грошы часта перадаюцца ў фонды, якія ствараюць субрахункі для сваіх падапечных. Гэта паказвае на недахоп у сыстэме аховы здароўя, – адзначае Дарота Пянькоўска, спэцыяліст у галіне фінансаваньня трэцяга сэктара. Яна сьцьвярджае, што бацькі бяруць справы ў свае рукі й ствараюць у фондзе субрахункі, каб зьбіраць грошы на лячэньне свайго дзіцяці. Гэта таксама паказвае, што людзі хацелі б ведаць, на што будуць выдаткаваны іх грошы. Яны не ідуць на загадкавыя "статутныя мэты", а на канкрэтнага чалавека, які не зьяўляецца ананімным – тлумачыць спэцыяліст.
Большасьць польскіх падаткаплатнікаў, амаль чвэрць, аддалі свой 1 працэнт падатку на фонд для дзяцей «Пасьпець з дапамогай», на другім месцы фонд для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі «Сонейка» і на трэцім – фонд" Avalon", якія дапамагае хворым і інвалідам.
яс