Свабода прэсы ў Эўропе пад пагрозай
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.09.2015 16:21
Пра гэта сьведчыць даклад Камітэта па абароне журналістаў.
Перад свабодай прэсы ў Эўразьвязе стаяць новыя выклікі, а інстытуты ЭЗ няёмка яе абараняюць. Так у апошнім дакладзе сьцьвярджаюць экспэрты Камітэта па абароне журналістаў. Арганізацыя адзначае, што, хоць эўрапейская супольнасьць лічыцца ўзорам у пляне свабоды прэсы, то існуе шмат пагрозаў, якія падрываюць гэтую пазыцыю.
Паводле справаздачы, праблемай зьяўляюцца, між іншым, правілы, якія дазваляюць пакараць журналіста за паклёп ці блюзьнерства, гвалт у дачыненьні да журналістаў, што здараяцца, напрыклад, у Балгарыі й Італіі ці масавае сакрэтнае назіраньне за прадстаўнікамі прэсы.
„Меры па барацьбе з тэрарызмам абмяжоўваюць магчымасьці працы журналістаў”, - кажа аўтар дакладу Жан-Пол Марту.
Дакумэнт крытыкуе за парушэньне свабоды прэсы, між іншым, Вугоршчыну. Паводле Камітэта па абароне журналістаў, грамадзкія СМІ у гэтай краіне прадстаўляюць на самой справе пункт гледжаньня ўрада Віктара Орбана.
Паводле аўтараў справаздачы, давер у дачыненьні да эўрапейскай супольнасьці й ейнае значэньне на міжнароднай арэне ў значнай ступені будзе залежаць ад яе здольнасьці абараняць фундамэнтальныя каштоўнасьці, такія як свабода прэсы.
аз