Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Копач наведала могілкі, дзе пахаваныя ахвяры НКУС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2015 18:56
Прэм’ер-міністар Польшчы наведала польскія ваенныя могілкі ў мясцовасьці Быкоўня ва Ўкраіне.

Прэм’ер-міністар Польшчы Эва Копач наведала польскія ваенныя могілкі ў мясцовасьці Быкоўня ва Ўкраіне. Візыт праходзіць 17 верасьня – у 76-ю гадавіну нападу Савецкага Саюзу на Польшчу. «У выніку нападу мільёны грамадзян Польшчы аказаліся пад савецкай уладай. Мэтай камуністычныга тэрору была ліквідацыя эліт польскай дзяржавы. Палякаў расстрэльвалі ў Харкаве, Катыні, Медным і Быкоўні», – зазначыла Копач.
Быкоўня – гэта былая ўкраінская вёска, якая цяпер знаходзіцца ў межах Кіева. Там у канцы 1930-х гадоў, на пачатку 1940-х НКУС расстрэльвала «ворагаў народа», у тым ліку палякаў. Гісторыкі лічаць, што ў Быкоўні знаходзяцца магілы 100-120 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 3 тыс. палякаў.
Удзел у памятнай цырымоніі прыняў прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк.
Польскія ваенныя могілкі ў Быкоўні былі адкрытыя ў 2012 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт