Logo Polskiego Radia
Print

У краме разам з бананамі кліенты купілі скарпіёна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2015 11:17
Калі яны вярнуліся дамоў і распакоўвалі пакупкі, раптам з сумкі ўпала на падлогу нейкая жывёліна.
www.flickr.com

Сям’я ў польскім горадзе Кракаў купіла бананы ў адным з супэрмаркетаў. Калі яны вярнуліся дамоў і распакоўвалі пакупкі, раптам з сумкі ўпала на падлогу нейкая жывёліна. Спачатку пакупнікі думалі, што гэта нейкі павук, аднак пазьней аказалася, што гэта скарпіён.
Сям’я перапужалася, бо з дарослымі былі дзеці.
Выкліканыя на месца спэцыялісты супакоілі кракавянаў, бо «няпрошаным госьцем» аказаўся скарпіён Euscorpius flavicaudis, які жыве ў многіх краінах поўдня Эўропы. Яго ўкус можа быць балючым, але не ўяўляе небясьпекі для здароўя й жыцьця чалавека.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт