У выніку падзеньня крана на храм загінулі 107 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.09.2015 10:14
Колькасьць пацярпелых перавысіла 240 чалавек, большасьць ахвяр і пацярпелых – замежнікі.
www.flickr.com
У выніку падзеньня крана на храм аль-Харам у саудаўскім горадзе Мэка загінулі 107 чалавек. Пра гэта ў ноч на суботу паведамілі прадстаўнікі службы грамадзянскай абароны каралеўства Саудаўская Арабія.
Колькасьць пацярпелых перавысіла 240 чалавек. Пры гэтым большасьць ахвяр і пацярпелых – замежнікі.
Будаўнічы кран у галоўным мусульманскім храме Мэкі аль-Харам упаў вечарам у пятніцу. У гэты час там сабраліся пілігрымы, якія зьдзяйсьняюць штогадовы традыцыйны хадж ў сьвятыя для мусульман месцы на тэрыторыі Арабійскага паўвострава.
вс