Logo Polskiego Radia
Print

У Латвіі адмовіліся рэгістраваць бюро „Russia Today”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2015 10:50
Паводле Нацыянальнага савета па электронных СМІ, RT займаецца расейскай прапагандай.
flickr.com

Латвія адмовілася зарэгістраваць прадстаўніцтва расейскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва „Russia Today” (RT) на сваёй тэрыторыі.

У Рэгістры прадпрыемстваў растлумачылі, што пададзеныя расейскім агенцтвам дакумэнты не адпавядаюць Канстытуцыі Латвійскай Рэспублікі й іншым прававым актам краіны, паведаміла ў пятніцу, 28 жніўня, агенцтва „Delphi”.

Заяву RT аб рэгістрацыі прадстаўніцтва ў Латвіі была пададзена 29 красавіка. У сувязі з гэтым Рэгістар прадпрыемстваў запытаў пра меркаваньне Нацыянальнага савета па электронных СМІ, які абвясьціў, што мэтай „Russia Today” зьяўляецца распаўсюджваньне тэндэнцыйнай інфармацыі, якая адказвае зьнешнепалітычным інтарэсам РФ.

tut.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт