Logo Polskiego Radia
Print

Іран гатовы прадаваць нафту па любой цане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.08.2015 11:45
Канстанцін Сіманаў: гэта можа давесьці да найцяжэйшага крызысу ў АПЭК.
flickr.com

Незалежна ад цэнавай каньюнктуры пасьля адмены санкцый Захаду Іран мае намер нарошчваць сваю долю на сусьветным рынку нафты. Паведаміла агенцтва „Reuters” са спасылкай на іранскага міністра нафты Біджан Намдара Зангане.

„Мы павінны прадаваць сваю нафту нягледзячы на тое, ідзе цана ўніз або ўверх да $100 за барэль, — падкрэсьліў міністар. — Нават калі мы хочам прадаваць нафту даражэй, цана вызначаецца рынкам”.

Зангане папярэдзіў, што пасьля зьняцьця санкцый Іран верне сваю долю рынку ў памеры больш за 1 млн барэляў у суткі.

У сярэдзіне лістапада мінулага году Іран настойваў на тым, што камфортнай цаной нафты зьяўляецца як раз $100. Барэль тады вагаўся на ўзроўні $77-79.

Паводле камэнтатараў, гэта нанясе чарговы ўдар па нафтавых каціроўках, што адмоўна адаб'ецца на курсе расейскага рубля.

Генэральны дырэктар расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі Канстанцін Сіманаў папярэджвае, што маштабны выхад на сусьветны рынак іранскай нафты можа прывесьці да найцяжэйшага крызысу ў АПЭК за ўвесь час існаваньня картэля й фактычна пагражае яго існаваньню.

gazeta.ru/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт