Logo Polskiego Radia
Print

23 жніўня - Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.08.2015 15:02
Эўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму адзначаецца ў гадавіну падпісаньня Пакту Молатава-Рыбентропа (23 жніўня 1939 г.).
Молатаў падпісвае дагавор, за ім Рыбентроп, справа СталінМолатаў падпісвае дагавор, за ім Рыбентроп, справа Сталінfoto: be.wikipedia.org


У гадавіну падпісаньня Пакту Молатава-Рыбентропа ў грамадзяне краін Эўрапейскага Зьвязу аддаюць даніну памяці ахвярам сталінізму і нацызму. Дзень у іх гонар быў устаноўлены ў 2009 годзе, калі была прынятая адпаведная рэзалюцыя Эўрапарлямэнту.

Нагадаем, 23 жніўня 1939 году ў Маскве было падпісанае Пагадненьне аб неагрэсіі паміж Савецкім Саюзам і нацысцкай Нямеччынай. Па прозьвішчах падпісантаў дамова атрымала назву "Пакт Молатава-Рыбентропа". Да пагадненьня было далучанае сакрэтнае прыкладаньне, якое прадугледжвала падзел сфэр інтарэсаў абедзьвюх дзяржаў ва Ўсходняй Эўропе. На яго падставе Прыбалтыйскія дзяржавы адыходзілі да Савецкага Саюзу, а Польшча - да Нямеччыны.

Упершыню Эўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму ўрачыста адзначаўся ў Польшчы ў 2011 годзе. На працягу наступных гадоў памятныя мерапрыемствы ладзіліся ў Вугоршчыне, Летуве і Латвіі. Сёлета месцам ушанаваньня памяці ахвяр сталінізму і нацызму ў ЭЗ абраная Эстонія.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт