Logo Polskiego Radia
Print

Алексіс Цыпрас абвясьціў аб сваёй адстаўцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.08.2015 10:32
У якасьці магчымых дат датэрміновых парлямэнцкіх выбараў разглядаюцца 13 і 20 верасьня.
PAP/EPA/SIMELA PANTZARTZI

Грэцкі лідар Алексіс Цыпрас абвясьціў аб сваёй адстаўцы з пасады прэм'ер-міністра краіны й правядзеньні датэрміновых выбараў. Ён зрабіў гэтую заяву ў ходзе тэлевізыйнага звароту.

Падчас свайго выступу Цыпрас падкрэсьліў, што цяперашні Кабмін змог дасягнуць прымальных умоў пагадненьня з крэдыторамі. Паводле яго слоў, Афіны змаглі адстаяць сваю пазыцыю па шэрагу пытаньняў. Палітык значыў, што крэдыторы патрабавалі дадатковых скарачэньняў у дзяржсэктары й сэктары аховы здароўя, а ўрад на гэта не згадзіўся. "Крэдыторы патрабавалі прыватызацыі энэргакампаній - мы гэта не прынялі", - сказаў прэм'ер.

У якасьці магчымых дат датэрміновых парлямэнцкіх выбараў разглядаюцца 13 і 20 верасьня.

Грэцкі ўрад быў сфармаваны вакол левай кааліцыі СІРЫЗА. Яна атрымала перамогу на парлямэнцкіх выбарах у студзені. Прадстаўнікі кааліцыі неаднаразова выказваліся супраць умоў «тройкі» ў складзе Міжнароднага валютнага фонду, Эўракамісіі й Эўрапейскага цэнтральнага банка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт