Грэцыя дамовілася з крэдыторамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.08.2015 11:41
Перамовы працягваліся амаль усю ноч у Атэнах.
ShutterStock
Грэцыя дасягнула паразуменьня зь міжнароднымі крэдыторамі па справе пакету дапамогі, паведаміла тамтэйшае Міністэрства фінансаў.
„Узгадніць трэба яшчэ толькі два ці тры пункты”, - сказаў міністар Эўклід Цакалотас.
Перамовы па гэтай справе працягваліся амаль усю ноч у Атэнах. Раней прадстаўнік міністэрства фінансаў заявіў, што ўдалося дамовіцца, сярод іншага, па справе дзейнасьці фонду па прыватызацыі.
Грэцыя спадзяецца новага траншу фінансавай дапамогі ў памеры 86 млрд эўра (94,4 млрд даляраў).
Атэны зацікаўлены ў больш хуткім уступленьні пагадненьня ў сілу, паколькі 20 жніўня яны павінны вярнуць Эўрапейскаму цэнтральнаму банку чарговую частку крэдыту.
Тым ня менш, каб краіна атрымала першыя грошы спачатку плян рэформаў павінен прыняць грэцкі парлямэнт, а затым неабходная згода краін зоны эўра.
У канцы ліпеня краіна пачала выплату свайго доўгу МВФ.
Акрамя таго, у мінулым месяцы грэцкі парлямэнт ухваліў другі пакет рэформаў, што дазволіць Атэнaм пачаць перамовы з Эўразьвязам аб новай праграме фінансавай дапамогі на 86 млрд эўра.
аз