Жанна Нямцова - ляўрэатка прэміі ўраду Польшчы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.08.2015 18:38
Прэмія «Салідарнасьць» прысуджаецца за дзейнасьць у імя прасоўваньня й абароны дэмакратыі й грамадзянскіх свабодаў.
PAP/Jacek Turczyk
Дачка забітага ў лютым расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова Жанна заявіла, што перадасьць 700 тысяч эўра на дабрачыннасьць і падтрымку незалежнай журналістыкі ў краінах «Усходняга партнэрства».
У аўторак Нямцова атрымала прэмію «Салідарнасьць», якая прысуджаецца ўрадам Польшчы за выдатную дзейнасьць у імя прасоўваньня й абароны дэмакратыі й грамадзянскіх свабодаў.
«Я накірую першую частку прэміі – 250 тысяч эўра – у фонд Барыса Нямцова, 50 тысяч эўра – на адукацыйны тур па Польшчы й 700 тысяч эўра – на дабрачыннасьць і падтрымку незалежнай журналістыкі ў краінах» Усходняга партнэрства «, – распавяла Нямцова ў інтэрвію Deutsche Welle.
»Дабрачынныя праекты будуць пераважна фінансавацца ва Ўкраіне, якая цяпер пакутуе ад жорсткай вайны«, – заявіла Нямцова Польскаму радыё.
Прэмія складаецца з трох частак: 250 тысяч эўра прызначаюцца для самога ляўрэата, 700 тысяч эўра будуць выдаткаваныя на праграмы, якія вызначыць ляўрэат, і 50 тысяч эўра – на паездкі пераможцы або названых ім асоб у Польшчу.
бі-бі-сі/вс