Logo Polskiego Radia
Print

Польскія мэдсёстры патрабуюць павышэньня зарплаты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.08.2015 16:46
Малодшы мэдычны пэрсанал патрабуе павышэньня зарплаты на 1500 злотых, урад дае толькі 600.
flickr.com

У Польшчы ня будзе хапаць мэдсёстраў, а ўрад не стараецца вырашыць згаданую праблему. Пра гэта каля парлямэнту краіны заявіла старшыня Агульнапольскага прафсаюзу мэдсёстраў і акушэрак Люцына Даргілевіч. Каля Сэйму Польшчы мэдсёстры зладзілі канфэрэнцыю, на якую запрасілі прадстаўнікоў парлямэнцкіх фракцый. На сустрэчу прыйшлі толькі двое прадстаўнікоў: адзін ад сацыял-дэмакратаў і другі ад невялікай правай партыі.
Малодшы мэдычны пэрсанал патрабуе павышэньня зарплаты ў суме на 1500 злотых (1 эўра = 4,1 злотага): па 500 злотых у год на працягу 3 гадоў. Урад запрапанаваў 300 злотых ад верасьня й 300 злотых у 2017 годзе. У выпадку, калі патрабаваньні мэдсёстраў ня будуць выкананыя, яны пагражаюць страйкам.
Пратэст малодшага мэдычнага пэрсаналу падтрымлівае Агульнапольскі прафсаюз лекараў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт