Logo Polskiego Radia
Print

Інфацэнтар NATO на Расею будзе працаваць "у выгнаньні"

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2015 11:58
Робэрт Пшчэль будзе кіраваць маскоўскім цэнтрам з Брусэля.
fot. PAP/Bartłomiej Zborowski

Робэрт Пшчэль будзе кіраваць маскоўскім Інфармацыйным бюро NATO з Брусэля. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Інтэрфакс.

Нагадаем, паляк, які некалькі гадоў зьяўляецца дырэктарам Інфармацыйнага бюро Паўночнаатлянтычнага пакту ў Маскве, пакінуў расейскую сталіцу ў чэрвені.

Сам ён сказаў, што выезд з Расеі зьвязаны з заплянаванай зьменай на гэтай пасадзе ды не зьяўляецца ніякай палітычнай дэманстрацыяй.

Між тым, агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што Пшчэль надалей ачольвае Інфармацыйнае бюро NATO, але кіраваць ім будзе з Брусэля.

З пачатку крызысу ва Ўкраіне адносіны паміж Масквой і NATO значна пагоршыліся. Хоць альянс замарозіў супрацоўніцтва з Расеяй, то не закрыў усіх каналаў сувязі.

Між тым, расейскія палітыкі абвінавачваюць Паўночнаатлянтычны пакт і ЗША ў правакаваньні канфліктных сытуацый.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт