Касьцёл забараняе дапаможную рэпрадуктыўную тэхналёгію
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.07.2015 15:54
Браніслаў Камароўскі падпісаў закон аб экстракарпаральным апладненьні.
„За кошт нараджэньня адной асобы зьнішчаюцца іншыя ненароджаныя дзеці, таму каталікі не павінны карыстацца экстракарпаральным апладненьнем”, - гаворыцца ў заяве Прэзыдыюму Эпіскапату Польшчы.
Нагадваем, сёньня прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі падпісаў закон аб экстракарпаральным апладненьні. Адначасова ён накіраваў адно з палажэньняў закону на разгляд у Канстытуцыйны суд. Гаворка ідзе пра магчымасьць атрыманьня рэпрадуктыўных клетак ад донараў, якія не ў стане выказаць сваё меркаваньне па гэтай справе.
У заяве біскупы Каталіцкага касьцёла ў Польшчы „просяць каталікоў і ўсіх людзей добрай волі, каб яны абаранялі жыцьцё кожнага чалавека з моманту зачацьця, у тым ліку клапаціліся пра людзей, якія нарадзіліся з выкарыстаньнем мэтаду экстракарпаральнага апладненьня”.
У той жа час ерархі заахвочваць сужонкаў, якія хочуць мець нашчадкаў, каб выкарыстоўвалі мэтады лячэньня бясплодзьдзя, правільныя з пункту гледжаньня маралі або ўсынаўленьне.
Сэйм прыняў закон аб экстракарпаральным апладненьні ў канцы чэрвеня, а Сэнат (вышэйшая палата парлямэнта) ухваліў яго бяз зьменаў. Закон дае сужонкам й асобам, якія жывуць у грамадзянскім саюзе, права на штучнае апладненьне ў сытуацыі, калі лекары вырашаць, што яны бясплодныя, а ўсе іншыя мэтады лячэньня вычарпаныя.
Закон забараняе стварэньне эмбрыёнаў у мэтах іншых, чым экстракарпаральнае апладненьне, а таксама забараняе
нішчэньне эмбрыёнаў, здольных да нармальнага разьвіцьця.
аз