Logo Polskiego Radia
Print

У Барсэлёне аб’яркоўваюць сытуацыю ў Міжземнамор'і

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.07.2015 15:50
Сустрэча праходзіць у гадавіну заключэньня Барсэлёнскага пагадненьня.
pixabay.compixabay.com

У Барсэлёне праходзіць двухдзённае паседжаньне „Міжкультурны й міжрэлігійны дыялёг у рэгіёне Міжземнага мора”. Яго ініцыятарам зьяўляецца кіраўнік гішпанскай дыпляматыі, Хасэ Мануэль Гарсія-Маргальё. У перамовах удзельнічае 60 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Эўразьвязу, Альянсу цывілізацый ААН і Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.

У 1995 годзе ў Барсэлёне было заключанае Эўра-міжземнаморскае партнэрства. Падпісанты, то бок Эўразьвяз і ўсе іншыя краіны Міжземнамор'я, апрача Лібіі, узялі на сябе абавязацельства паважаць культурныя адрозьненьні, змагацца супраць расізму й нецярпімасьці, а таксама ўмацоўваць гандлёвае супрацоўніцтва.

У дваццатую гадавіну заключэньня дэклярацыі, Міжземнамор'е зьяўляецца адным з самых небясьпечных месцаў у сьвеце. Таму сабраныя на сустрэчы ў Барсэлёне распрацоўваюць стратэгію супраць росту экстрэмізму. Яе асновай павінен быць дыялёг паміж рэлігіямі й культурамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт